Беларуская Служба

У Вільні пачалася сустрэча Святланы і Сяргея Ціханоўскіх з беларусамі

28.06.2025 11:02
На сустрэчы з Ціханоўскімі ў Вільні прыйшло каля 200 чалавек.
Сустрэча Святланы і Сяргея Ціханоўскіх з беларусамі ў Вільні Наша Ніва//t.me/nashaniva

У Вільні пачалася сустрэча са Святланай і Сяргеем Ціханоўскімі, якую на днях анансаваў Офіс Святланы Ціханоўскай. 

Прыходзьце, каб пагаварыць са Святланай і Сяргеем — як і раней, калі Сяргей ездзіў па Беларусі і слухаў людзей, калі Святлана выходзіла з беларусамі на акцыі, зазначалася ў анонсе акцыі. 

Офіс нагадваў, што барацьба за вольную Беларусь працягваецца, як  і змаганне за кожнага палітвязня, хто застаецца за кратамі.

«Сустрэчы з беларусамі — гэта тое, што заўсёды давала мне сілу. А цяпер мы можам рабіць гэта разам з Сяргеем. За кратамі застаюцца больш за 1000 палітычных зняволеных, і мы разам працягваем за іх змагацца», падкрэсліла Святлана Ціханоўская.

На акцыю ў Вільні Святлана Ціханоўская прыйшла з папкай з партрэтам Алеся Бяляцкага. Праваабаронца «Вясны» і нобелеўскі лаўрэат Алесь Бяляцкі прысуджаны да 10 гадоў калоніі.Голас кожнага і кожнай важны: пабачым адно аднаго і выкажам сваю салідарнасць!

Падчас акцыі абняць Сяргея падышла былая палітзняволеная Паліна Шарэнда-Панасюк

Выступаючы Сяргей Ціханоўскі заявіў, што ізноў гатовы да барацьбы, каб пабудаваць краіну для жыцця і заклікаў беларусаў далучацца.

У сваю чаргу «Еўрарадыё» паведаміла, што ў звязку з акцыямі Ціханоўскіх лукашысты падрыхтавалі правакацыю супраць беларусаў замежжа. Яны рассылаюць праз сацыяльныя сеткі паведамленні з прапановай «падпрацоўкі» ў выглядзе фатаграфавання сустрэчы Ціханоўскіх у Вільні, і спасылкі на анлайн-трансляцыю мерапрыемства, якая насамрэч — фішынг. Журналісты папярэджваюць, каб ні ў якім разе не клікаць!

юл